«Мы шчаслівыя, калі мы разам!» – фестываль аматарскай творчасці ў трэці раз прайшоў у аграгарадку Коханавічы
У маляўнічым парку з даўняй гісторыяй сабраліся людзі, якія па-сапраўднаму любяць родную зямлю і захоўваюць яе бясцэнныя дары - народную творчасць!
Дзесяць калектываў устаноў культуры Верхнядзвінскага раёна прадэманстравалі яркія мастацкія нумары, у аснову якіх былі пакладзены традыцыі і звычаі нашых продкаў.
Конкурс прыпевак, прэзентацыя аматарскіх аб'яднанняў і клубаў, дэгустацыя страў беларускай кухні, выставы, гульнёвыя праграмы нікога не пакінулі абыякавымі.
Няхай больш такіх яркіх імгненняў будзе ў жыцці кожнага з нас, бо народная мудрасць кажа: "Крыніца жыцця - зямля бацькоў"!