Сям'я Шкіндэр – Канстанцін, Наталля і іх дзеці Ганна, Ангеліна, Сафія, Ягор і Іван – сталі пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага праекта «Уладар сяла», які па традыцыі прайшоў у аграгарадку Леанішэна.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дружныя, актыўныя маладыя сем'і з розных куткоў Верхнядзвіншчыны. За тытул "Уладара сяла" змагаліся чатыры сем'і з Шайцераўскага, Белькаўшчынскага і Коханавіцкага сельсаветаў. Конкурсная праграма не дала сумаваць удзельнікам і гасцям мерапрыемства! Васiльнае дзейства захапiла ўсiх!
Віншуем удзельнікаў і жадаем сям'і Шкіндзер годна прадставіць Верхнядзвінскі раён у абласным этапе праекта, які пройдзе ў гарадскім пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна.