Верхнедвинский маслосырзавод на выставке "Белагро-2023" представляет новинку - сыр Джюгас

Верхнядзвінскі масласырзавод на выставе "Белагра-2023" прэзентуе навінку - сыр Джюгас

Верхнядзвінскія сыры даўно і заслужана заваявалі любоў пакупнікоў. Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца попытам і ў Беларусі, і ў Расіі, куды адпраўляецца яе большая частка.

Гэта вынік адказнага стаўлення да справы ўсяго калектыву, бо за кожным гатункам і назвай сыру стаіць строгае захаванне тэхналогіі, працэсаў вытворчасці і кантролю якасці.
Толькі адзін прыклад: калі раней завод выпускаў 60 тон вытрыманага Пармезану ў месяц, то цяпер яго вытворчасць павялічылі ўтрая — да 160 тон.
Сыр «Джюгас» - навінка па лініі імпартазамяшчэння - вядомы літоўскі сыр, тэхналогію вытворчасці якога змаглі паўтарыць на заводзе.
На прылаўках крам ён з'явіцца восенню, бо сыр зараз паспявае. На гэта трэба не менш за 10 месяцаў.
Наведвальнікі выставы «БЕЛАГРА» могуць паспрабаваць і ацаніць навінку ўжо зараз. Сыр падаецца ў калотым выглядзе, бо маем цвёрдую тэкстуру, якую немагчыма нарэзаць.