В Верхнедвинске начали работу школьные лагеря

У Верхнядзвінску пачалі працу школьныя лагеры

Усяго ў раёне летнія аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем будуць працаваць у дзесяці сярэдніх і базавых школах раёна, дзе адпачнуць больш за 500 выхаванцаў, а таксама СДзЮшАР – 127 школьнікаў.

У лагеры працы і адпачынку Верхнядзвінскай гімназіі будуць заняты 15 чалавек. У трох намётавых лагерах з кругласутачным знаходжаннем пабываюць 30 школьнікаў.

Удзельнікаў лагера чакаюць займальныя мерапрыемствы, паходы, экскурсіі, гульнявыя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, смачная ежа і прагулкі на свежым паветры.

Асаблівая ўвага будзе нададзена аздараўленню дзяцей-сірот і дзяцей з шматдзетных, малазабяспечаных і неспрыяльных сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"

У Верхнядзвінску пачалі працу школьныя лагеры