На Верхнядзвіншчыне праходзіць раённы турслёт
Раённы турыстычны злёт праходзіць 1-3 чэрвеня на маляўнічых берагах Лясняншчыны Верхнядзвінскага раёна. Адкрыла спаборніцтвы старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел.
У праграме турзлёту спаборніцтвы па трыятлоне, валейболе, дартсе, тэхніцы пешага і воднага турызму, перацягванні каната.
Удзельнікі злёту прадэманструюць майстэрства і спрыт у арганізацыі турыстычнага побыту, конкурсе кулінараў, пакажуць нумары мастацкай самадзейнасці.
Штогод у турзлёце разам з дарослымі прымаюць удзел дзеці, якія таксама спаборнічаюць на паласе перашкод у сваіх узроставых катэгорыях і даказваюць, што расце годная змена досвечаным турыстам. Дэвіз злёту, які стартаваў у Дзень абароны дзяцей, - "Усе мы родам з дзяцінства!".