Молодёжь за мир и созидание!

Моладзь за мір і стварэнне!

Дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна прыме ўдзел у абласным фестывалі "Моладзь за мір і стварэнне", які сёння стартуе ў Віцебску.

У складзе дэлегацыі - байцы студэнцкіх атрадаў, актывісты Саюза моладзі, члены Маладзёжнай палаты і Савета працуючай моладзі, ветэраны камсамольскага руху. У рамках свята запланаваны: дыялогавыя пляцоўкі «85 гадоў Віцебскай вобласці», мітынг-рэквіем «Беларусь памятае. Моладзь памятае», маладзёжнае шэсце, урачысты канцэрт «Мы маладыя – надзея краіны» і ўручэнне пуцёвак у трэці працоўны семестр – 2023.

Моладзь за мір і стварэнне!