В КУПСХП "Леонишено" прошёл семинар по животноводству

У КУПСХП "Леанішена" прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

На семінары быў разгледжаны шэраг пытанняў - вытворчасць і якасць малака, захаванасць маладняку КРС, прадуктыўнасць статка.

Кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак пазнаёміліся з працай жывёлаводаў прадпрыемства, перанялі лепшы вопыт, абмеркавалі праблемы. Удзельнікаў азнаёмілі з вынікамі працы галіны за першы квартал бягучага года; паставілі задачы па далейшым павелічэнні вытворчасці і якасці прадукцыі.

Сёння жывёлагадоўля займае вядучае месца ў сельгасвытворчасці Верхнядзвінскага раёна - на яе долю прыпадае парадку 60 працэнтаў прадукцыі.

Таму, эфектыўнасць галіны - асноўная крыніца фінансавых сродкаў для развіцця вытворчай і сацыяльнай базы ў аграпрамысловым комплексе рэгіёна.

У КУПСХП "Леанішена" прайшоў семінар па жывёлагадоўлі