У Верхнядзвінску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»
На пачатку месяца Міністэрствам юстыцыі была зарэгістравана Беларуская партыя «Белая Русь», ініцыятарам стварэння якой выступіла аднайменная грамадская арганізацыя. 13 мая на пасяджэнні Вышэйшага палітычнага савета было прынята рашэнне аб стварэнні арганізацыйных структур Партыі ва ўсіх раёнах рэспублікі.
У Верхнядзвінску ў рабоце ўстаноўчай Канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Т.В. Севалкіна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.Ф. Андрэева.
Сакратаром, старшынствуючай на Канферэнцыі, была абрана дырэктар Верхнядзвінскай ЦБС, старшыня раённага Каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх арганізацый Л.А. Куўшынава.
На парадку дня стаяла адразу некалькі пытанняў, у тым ліку аб стварэнні Верхнядзвінскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» з правам юрыдычнай асобы, аб уступленні ў шэрагі партыі новых членаў, абранні Савета раённай арганізацыйнай структуры, яго старшыні і намеснікаў.
Шляхам адкрытага галасавання быў абраны Савет раённага аддзялення Партыі ў колькасці дзевяці чалавек. Старшынёй Савета стаў дырэктар ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» В.І. Губанаў, яго намеснікамі – дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М.В. Траян» С.П. Драздоўская і індывідуальны прадпрымальнік, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» І.І. Тойранен. Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"