Побеждают сильнейшие!

Перамагаюць наймацнейшыя!

Каманда Верхнядзвінскага раёна заняла I месца ў абласной спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў "Сельскія гульні-2023", прысвечанай 85-годдзю Віцебскай вобласці.

У складзе зборнай каманды выступалі 29 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Верхнядзвіншчыны.

Па выніках васьмі спартыўных і двух конкурсных спаборніцтваў нашы хлопцы сталі лепшымі сярод дзевятнаццаці каманд Віцебскай вобласці. Капітан каманды - Сяргей Тамашэвіч, намеснік дырэктара Верхнядзвінскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Прадстаўнік каманды - Вячаслаў Багушэвіч, загадчык сектара спорту і турызму Верхнядзвінскага райвыканкама. Віншуем з выдатным вынікам!

Перамагаюць наймацнейшыя!