В Верхнедвинске чествовали лучших учащихся по итогам 2022-2023 учебного года

У Верхнядзвінску ўшанавалі найлепшых навучэнцаў па выніках 2022-2023 навучальнага года

На Верхнядзвіншчыне склалася цудоўная традыцыя ўшаноўваць лепшых працаўнікоў. І вельмі важна, што ад дарослых не адстаюць дзеці.

На ўрачыстай "Маладосць! Поспех! Будучыня!", якая адбылася ў раённым цэнтры культуры, узнагародамі былі адзначаны сорак дзевяць навучэнцаў і трыццаць педагогаў, якія падрыхтавалі пераможцаў інтэлектуальных, спартыўных і творчых спаборніцтваў і конкурсаў. Таксама ў гэты святочны дзень рады раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі папоўнілі сем актыўных, ініцыятыўных і творчых рабят, а камандзіры студатрадаў атрымалі пуцёўкі ў працоўнае лета!

Патэнцыял нашай моладзі, яе працавітасць і адказнасць стануць імпульсам для развіцця Верхнядзвінскага раёна і роднай Беларусі!

У Верхнядзвінску ўшанавалі найлепшых навучэнцаў па выніках 2022-2023 навучальнага года