Раённы конкурс майстэрства аператараў па штучным апладненні жывёл прайшоў на базе сельгаспрадпрыемства "Дрысенскі".
Конкурс паказаў высокі прафесіяналізм нашых спецыялістаў і ў чарговы раз пацвердзіў, наколькі адказныя і неабыякавыя людзі працуюць у жывёлагадоўчай галіне раёна - кожны ўдзельнік перажываў за вынік, разумеючы высокую цану памылкі.
Працу людзей гэтай прафесіі можна параўнаць з штодзённай пасяўной у жывёлагадоўлі.
На іх ускладаюцца вялікія задачы па узнаўленні пагалоўя КРС.
А пераможцаў, як вядома, рыхтуе праца без выхадных і святаў.
1 месца ў конкурсе заняла Святлана Цалпан з ААТ "Сакалоўшчына", 2 месца - Наталля Штырбул - КУПСХП "Леанішэна", 3 месца - Надзея Комлева з УПП "Ужыцы-Агра".