28 мая – День пограничника

28 мая – Дзень памежніка

Старшы лейтэнант Уладзімір Міхайлавіч Маскалёў – старшы кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю «Грыгораўшчына». Службе на мяжы ён прысвяціў больш за 25 гадоў.

Старшы лейтэнант Уладзімір Міхайлавіч Маскалёў – старшы кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю «Грыгораўшчына». Службе на мяжы ён прысвяціў больш за 25 гадоў.

Звязаць жыццё з сілавымі структурамі Уладзімір Маскалёў вырашыў адразу пасля арміі, куды быў прызваны ваенным камісарыятам Верхнядзвінскага раёна ў 1995 годзе.

– Я лічу, мужчыну важна прайсці тэрміновую службу, – кажа Уладзімір Міхайлавіч. – Армія дысцыплінуе чалавека, выхоўвае самастойнасць, пачуццё адказнасці.

Адслужыўшы паўтара года, звальняцца ў запас Уладзімір Маскалёў не стаў, вярнуўся ў родны раён – родам ён з в. Чыстаполле – і паступіў на службу па кантракце ў аддзяленне пагранічнага кантролю Бігосава-3 (цяпер «Грыгораўшчына»). Прызнаецца: нейкіх грандыёзных планаў не будаваў, хацеў паспрабаваць папрацаваць, праверыць свае сілы – а далей як пойдзе. У выніку зразумеў, што пашанцавала знайсці «сваю» прафесію, і застаўся служыць на мяжы.

За гады службы бывала ўсякае. Якіх толькі спроб абысці закон не робяць зламыснікі: перасячэнне мяжы без дакументаў, падбухторванне, перамяшчэнне забароненых грузаў – гэта толькі невялікі спіс правапарушэнняў, з якімі Уладзіміру Маскалёву даводзілася сутыкацца за 26 гадоў службы на мяжы. І заўсёды злачынцы неслі заслужанае пакаранне. Цяпер у сувязі з напружанай абстаноўкай вакол Беларусі даводзіцца падвойна быць напагатове, але пакуль, сцвярджае Уладзімір Міхайлавіч, усё даволі спакойна – парушальнікаў заканадаўства дзяржаўнай мяжы нязначна больш, чым звычайна.

- Сёлета органы пагранічнай службы адзначаюць 105-годдзе, – кажа Уладзімір Маскалёў. – У сувязі з гэтым віншую ўсіх сваіх саслужыўцаў і ветэранаў з прафесійным святам, жадаю поспехаў на службе, сілы, цярпення і моцнага здароўя. А маладым хлопцам, якія яшчэ стаяць перад выбарам свайго жыццёвага шляху і разглядаюць службу ў органах пагранічнай службы, хачу сказаць: дзейнічайце! Тым больш, цяпер такія ўмовы ствараюцца, можна адразу пайсці служыць па кантракце замест тэрміновай службы: жыць дома, атрымліваць грашовае забеспячэнне і выконваць свой грамадзянскі абавязак, абараняць Радзіму. Так што спрабуйце, у вас усё атрымаецца! Па матэрыялах "Дзвінскай праўды" http://www.d-p.by

28 мая – Дзень памежніка