Для выпускнікоў сёння прагучаў апошні званок
Апошні званок для 286 навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Верхнядзвінскага раёна прагучаў сёння. Сцэнарыі святаў "Апошняга званка" былі прысвечаны Году міру і стваральнай працы. Выпускныя экзамены для навучэнцаў 9-х класаў, а таксама для навучэнцаў 11-х класаў, якім прадастаўлена права выбару праходзіць падагульняльную атэстацыю ў выглядзе цэнтралізаваных экзаменаў або выпускных экзаменаў, пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Выпускнікі ўжо здалі два ЦЭ. Наперадзе ў тых, хто паступае ў ВНУ, цэнтралізаванае тэсціраванне па адным прадмеце і ўступная кампанія.
Жадаем рабятам ісці па жыцці з радасцю.
Дасягаць пастаўленых мэт,
набываць веды і вопыт, быць сапраўднымі патрыётамі роднай зямлі!