19 мая – Дзень піянера
2023 год абвешчаны Годам міру і стварэння. А сімвалам міру з'яўляецца голуб – носьбіт чысціні, святла, міру, любові.
Голуб міру – выраз, які атрымаў папулярнасць пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў сувязі з дзейнасцю Сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру. Эмблема гэтага кангрэса была намалявана Пабла Пікасо, на ёй выяўлены белы голуб, які нясе ў дзюбе аліўкавую галіну.
Па ініцыятыве членаў Дзіцячай палаты РГА «БРПА» ў піянерскіх дружынах Верхнядзвіншчыны праведзена раённая акцыя «МЫ – ЗА МІР!». У межах акцыі члены піянерскіх дружын уручалі жыхарам Верхнядзвінска і раёна сімвал міру – папяровага голуба з пажаданнямі міру, здароўя і дабрабыту.
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды" http://www.d-p.by