Акцыя «Не пакідайце дзяцей адных» праводзіцца на тэрыторыі раёна
Усё больш дарослых узгадваюць пра правілы бяспекі для сваіх дзяцей і ўнукаў. І гэта правільна! На плошчы горада і ў цэнтральным парку прайшлі першыя мерапрыемствы ў рамках акцыі.
– Я памятаю, што ў дзяцінстве мяне вельмі часта пакідалі дома адну. Я не баялася, але з правілаў было толькі «не адчыняй незнаёмым дзверы»,
– падзялілася ўспамінамі адна з бацькоў. І працягнула:
– Добра, што цяпер пастаянна і ўсюды вучаць правілам бяспекі. Мае дзеці ведаюць пра іх часам больш за мяне.
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"