Гімназіі Верхнядзвінска прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Івана Андрэевіча Макеенка
На урачыстай лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці – старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Васіль Шылаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел, дырэктар ААТ "Інвет", дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Грамадко, кіраўнікі сілавых ведамстваў, арганізацый раёна, капітан 2-га рангу старшыня Віцебскага абласнога саюза афіцэраў Сяргей Дзянісаў, старшыня абласнога аддзялення ветэранаў марской пяхоты маёр Васіль Ерылаў, марскія пяхотнікі, ветэраны флоту з Верхнядзвінска, Сянна, Талачына, Шуміліна, Віцебска.
Вучнямі праведзена карпатлівая даследчая праца аб жыцці і подзвігу Івана Андрэевіча Макеенка, вынікам якой стала адкрыццё ў гімназіі тэматычнай музейнай экспазіцыі.