15 мая – Дзень сям’і
Пра тое, што значыць для яе Дзень сям'і, расказала Раіса Фёдараўна Сардыка, чыя сям'я стала лаўрэатам раённага фестывалю «Сям'я за мір і стварэнне» у намінацыі «Сям'я года – гэта ўсе мы».
- Сёння ў мяне свята нават не падвойнае, а патройнае: па-першае, вядома ж, Дзень сям'і; па-другое, дзень фестывалю супаў з маім асабістым юбілеем, а па-трэцяе, зусім хутка ў нас з мужам срэбны вяселле.
Наогул для мяне сям'я – гэта ўсё. Праца, сябры, захапленні адыходзяць на другое, трэцяе месца, таму што сям'я – самае галоўнае.
Дзень сям'і мы прывыклі адзначаць не ў маі, а ў ліпені, у Дзень памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх. Абавязкова 8 ліпеня ездзім у Сар'ю на Дзень сям'і, любові і вернасці. У маі адзначаем у