Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна накіравала жыхарам рэгіёна віншаванне з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Верхнядзвінскага раёна!
Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
У такім «трыадзіным» фармаце мы адзначаем свята беларускай сімволікі ўпершыню – адпаведны Указ Прэзідэнта быў падпісаны 12 красавіка 2023 года. Свята дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным
сімвалам краіны. Характэрна, што ўсе яны прыняты на аснове ўсенароднага абмеркавання і адлюстроўваюць найважнейшыя каштоўнасці беларускага народа: імкненне да міру, згоды і стваральнай працы. Чырвоная паласа на сцягу сімвалізуе мужнасць народа, крывёю адстаяўшага сваю свабоду. Зялёная – колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў і палёў, сведчанне мірнага характару беларусаў, іх працавітасці. Белая паласа з арнаментам – сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці. Беларускі герб уяўляе сабой залаты контур Рэспублікі Беларусь у прамянях сонца над зямным шарам. Герб абрамляе вянок з залатых коласаў, пераплеценых кветкамі клевера і лёну. Гэтая сімволіка адлюстроўвае сацыяльны сэнс дзяржавы, заснаванай на веры ў дабро і справядлівасць.
Урачыстая мелодыя і запамінальныя словы беларускага Гімна пранікаюць у самую душу, дорачы адчуванне прыналежнасці да мужнага і гордага, добразычлівага і гасціннага народа. Мы ганарымся нашымі сімваламі, якія падкрэсліваюць веліч і незалежнасць беларускай дзяржавы, беражліва і з павагай ставімся да сваіх святынь, выхоўваем моладзь у духу патрыятызму і любові да Радзімы.
Няхай дзяржаўная сімволіка аб'ядноўвае ўсіх нас і натхняе на новыя дасягненні, стваральную працу для агульнага дабра. Моцнага здароўя, сямейнага цяпла і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.