Імя знакамітага земляка – школе!
Валынецкай сярэдняй школе Верхнядзвінскага раёна прысвоена імя знакамітага земляка, географа, даследчыка Сібіры Івана Дзяменцьевіча Чарскага.
На Верхнядзвіншчыне ўжо чатыры школы носяць імёны знакамітых землякоў.
І гэта не модная тэндэнцыя, а беражлівае стаўленне да гістарычнага мінулага, далучэнне моладзі да вывучэння гісторыі і культуры сваёй краіны, фарміраванне маральных арыенціраў на прыкладзе жыцця канкрэтных людзей.
У рамках святочнага мерапрыемства ў школе была адкрыта музейная экспазіцыя «Наш зямляк – наша гордасць», прысвечаная жыццю І.Д.Чарскага.
Старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксей Яратоў распавёў пра цікавыя і малавядомыя факты з жыцця Івана Дзяменцьевіча.
Са знамянальнай падзеяй усіх прысутных павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел.
Госці свята пажадалі калектыву школы з гонарам несці імя знакамітага земляка.