ПОВЕСТКА открытого заседания Верхнедвинского районного исполнительного комитета

ПАРАДАК дня адкрытага пасяджэння Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта

Прысутнасць фізічных асоб, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб на адкрытым пасяджэнні райвыканкама магчыма толькі па папярэднім запісе.

Месца правядзення:
Вялікая зала пасяджэнняў райвыканкама

19 мая 2023 г.
10.00 гадзін Час абмеркавання

1. Аб стане ўмоў і аховы працы ў арганізацыях Верхнядзвінскага раёна пры рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» за 2022 год і 4 месяцы 2023 года 10.00-11.00

2. Аб выніках ацяпляльнага перыяду 2022-2023 гадоў і падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2023-2024 гадоў у Верхнядзвінскім раёне 11.00-12.00


ПРАЦЭДУРА ПРАВЯДЗЕННЯ АДКРЫТАГА ПАСЯДЖАННЯ РАЙВЫКАНКАМА

Прысутнасць фізічных асоб, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб на адкрытым пасяджэнні райвыканкама магчыма толькі па папярэднім запісе.
Папярэдні запіс жадаючых прысутнічаць на адкрытым пасяджэнні райвыканкама ажыццяўляецца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама (адміністрацыйны будынак райвыканкама, кабінет 23, тэлефон 6 39 00).
Папярэдні запіс жадаючых прысутнічаць на адкрытым пасяджэнні райвыканкама заканчваецца ў 13.00 18 мая 2023 г.
Фізічныя асобы, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэгіструюцца для прысутнасці на адкрытым пасяджэнні на падставе дакумента, які сведчыць асобу, і дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Колькасць прысутных на пасяджэнні райвыканкама не можа перавышаць колькасць месцаў у зале пасяджэнняў.
Не дапускаецца выкарыстанне прысутнымі на пасяджэнні райвыканкама асобамі аўдыё-, відэасродкаў і мабільных тэлефонаў.

ПАРАДАК дня адкрытага пасяджэння Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта