В Верхнедвинске прошел международный турнир

У Верхнядзвінску прайшоў міжнародны турнір

У Верхнядзвінску адбыўся адкрыты міжнародны турнір па міні-футболе, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі і памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды, якія прадстаўлялі:
Рэспубліку Беларусь - г. Верхнядзвінск і г. Міёры,
Расійскую Федэрацыю - г. Вялікія Лукі,
Латвійскую Рэспубліку - г. Ліваны.
Па выніках шасці гульняў, ва ўпартай барацьбе I месца заваявала каманда
Вялікіх Лук, II месца - Верхнядзвінск, III - Міёры.
Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны медалямі і кубкамі. Усім камандам уручаны дыпломы і памятныя падарункі.