Эстафету, праводзімую беларускімі памежнікамі ўздоўж Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, сустрэў Верхнядзвінскі раён!
Знакавая падзея прысвечана 105-й гадавіне ўтварэння пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Эстафета стартавала 10 мая ў Мінску ад памятнага знака "Вартавым межаў усіх пакаленняў". У агульнай складасці будзе пераадолена больш за 5 тыс. км. Фінішуе эстафета ў Дзень пагранічніка, 28 мая, у Мінску на плошчы Перамогі.
Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка пагранічнікам і ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны хвілінай маўчання.