У Верхнядзвінску адзначылі Дзень Перамогі!
На Верхнядзвінскай зямлі Дзень Вялікай Перамогі заўсёды адзначаецца з асаблівым пачуццём.
Мы ўспамінаем кожнага, хто загінуў у той вайне, хто громіў ворага на фронце, змагаўся ў шэрагах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў дзеля перамогі.
Беражліва захоўваем і перадаём гэту памяць маладому пакаленню! Сёлета святочныя мерапрыемствы з намі падзялілі члены дэлегацыі з Расіі - Аляксей Васільевіч Карацееў, сын нашай праслаўленай зямлячкі, Героя Савецкага Саюза Н.В.Траян, і яго паплечнікі - прадстаўнікі службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі. Агульная Перамога і памяць аб'ядноўваюць, дапамагаюць быць мацнейшымі і ўпэўнена рухацца наперад.