Дарагія ветэраны! Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна!
Шчыра віншуем вас са светлым усенародным святам – 78-й гадавінай Вялікай Перамогі!
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне залатымі літарамі ўпісана ў летапіс нашай краіны. Яна дасягнута неверагодным гераізмам народа, сілай і мужнасцю франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, работнікаў тылу, усіх, хто самааддана змагаўся за свабоду Айчыны.
Гады вайны сталі цяжкім выпрабаваннем і вялікай трагедыей, якая забрала мільёны жыццяў. На Верхнядзвіншчыне няма сям'і, якую абмінула б вайна. Успаміны аб вогненных гадах жывуць у кожным доме і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Аддаючы даніну памяці загінулым за Радзіму, мы з асаблівай вастрынёй разумеем, як важна захоўваць мір на зямлі, мець магчымасць спакойна працаваць, паўнавартасна адпачываць, гадаваць дзяцей пад чыстым небам.
Гэтая ісціна надзвычай актуальная сёння, калі міжнародная абстаноўка напружаная, і беларусам даводзіцца адстойваць гістарычную праўду і веліч подзвігу нашага народа ў гады выпрабаванняў.
Страціўшы кожнага другога жыхара раёна, мы не маем права забываць цану і значэнне Перамогі. У гэты свята, як і ва ўсе знамянальныя даты, да кожнага помніка і абеліска лягуць кветкі, ударамі сэрца будзе адмерана хвіліна маўчання і ў глыбокім паклоне перад пераможцамі схіліцца ўдзячнае пакаленне.
Дзень Перамогі – не толькі даніна памяці, але і крыніца нашай упэўненасці ў тым, што мы зберажэм заваяванае ў кровапралітным вайне права на жыццё, працу і чалавечую годнасць.
На ратных і працоўных традыцыях старэйшага пакалення вучыцца патрыятызму і любові да Радзімы наша моладзь.
Моцнага ўсім здароўя, міру, дабра і дабрабыту! Няхай нас аб'ядноўвае наша агульная Перамога і натхняе на ўмацаванне міру і стваральныя справы ў імя светлай будучыні нашай Радзімы!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.