Делегация Верхнедвинского района во главе с председателем  райисполкома Василием Шиловым и председателем районного Совета депутатов Ириной Козел принимает участие в VIII-й областной патриотической акции «Прорыв Победы»  в Ушачах

Дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Васілём Шылавым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Козел прымае ўдзел у VIII абласной патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі» ва Ушачах

У межах свята - урачыстыя і творчыя мерапрыемствы, сярод якіх - прысваенне Ушацкай дзіцячай школе мастацтваў імя Дзям'яна Уладзіміравіча Крупені, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дзеяча культуры і мастацтва Ушацкага раёна.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што прысваенне імёнаў нашых знакамітых землякоў установам - школам, цэнтрам мастацтваў, дамам культуры, пасадка дрэў - гэта новае жыццё, вясна. І свята Перамогі ўсё гэта разам збірае і ператварае ў асаблівы сімвал святла, жыцця і Перамогі.
У Днях партызанскай славы ва Ушачах прымаюць удзел дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці, запрошаны таксама прадстаўнікі Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Сярод гасцей – члены ваенна-патрыятычных клубаў Віцебшчыны, школьнікі, моладзевыя актывісты, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.

Дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Васілём Шылавым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Козел прымае ўдзел у VIII абласной патрыятычнай акцыі «Прарыў Перамогі» ва Ушачах