Добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі – праца не аднаго дня
Як вядуцца гэтыя работы на тэрыторыі Шайцераўскага сельсавета - у матэрыяле "Дзвінскай праўды".
З пачатку года сіламі арганізацый і шэфамі – ААТ «Шайцерава», участкам «Верхнядзвінск» аўтобуснага парку № 2 г. Полацка праведзена 7 суботнікаў, яшчэ 4 – насельніцтвам.
Выкананы бяленне дрэў, выдаленне пустазельнай хмызняковай расліннасці, аварыйных дрэў. Большасць жыхароў да 15 красавіка прывялі ў парадак прыдамавыя тэрыторыі.
Людзі стараюцца адказна падыходзіць да навядзення парадку, па магчымасці прыбіраюць не толькі прылеглую да дома тэрыторыю, але і зоны агульнага карыстання. Пладатворна папрацавалі калектывы Шайцераўскага дзіцячага сада і школы. Яны прыбралі не толькі прылеглыя тэрыторыі, але і замацаваныя – бялілі дрэвы, прыбіралі леташнюю лістоту. Сад шэфствуе над магілай ахвяр вайны в. Лешчылава – яна ўжо прыведзена ў парадак. А школа правяла 4 «дэсанты» па ўборцы помнікаў у аграгарадку Шайцерава, в. Цясты, Жыгулі і Барсукі.
Заўсёды «падстаўляе плячо» ААТ «Шайцерава» – прадастаўляе неабходныя матэрыялы для правядзення рамонту. А супрацоўнікі следчага камітэта добраахвотна аказваюць дапамогу па добраўпарадкаванні помніка ў в. Барсукі.
Штогод сельгаспрадпрыемства закупляе насенне кветак, якія вырошчвае школа. Толькі на тэрыторыі аграгарадка высаджваецца да 15 тысяч раслін. У мінулым годзе перад шматпавярховымі дамамі былі высаджаны туі, а ў гэтым годзе кветкі.
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"