Не оставляйте детей одних!

Не пакідайце дзяцей адных!

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці НС з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі з 10 мая па 1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага дня сям'і і Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Акцыя пройдзе:

– у пачатковых класах і дашкольных установах адукацыі ў выглядзе спартыўна-забаўляльнага конкурсу «Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя!»;

– у цэнтры культуры ў выглядзе інтэрактыўных пляцовак МНС;

– у шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу;

– у дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы;

– на адкрытых пляцоўках і ў месцах масавага знаходжання людзей.

У ходзе акцыі работнікі МНС прымуць удзел у бацькоўскіх сходах пачатковых класаў і дзіцячых садоў з прафілактычнымі гутаркамі і конкурсамі для бацькоў.

Будзе дадзены старт конкурсу відэаролікаў «Сям'Я бяспекі».

Усе жадаючыя прыняць удзел у акцыі могуць звярнуцца ў Верхнядзвінскі РАНС па тэлефоне 5-32-01.

Не пакідайце дзяцей адных!