Работа с электронными обращениями находится в зоне особого внимания КГК Витебской области

Праца з электроннымі зваротамі знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі КДК Віцебскай вобласці

З пачатку года ўнесены змяненні ў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, прадугледжана падача электронных зваротаў з дапамогай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

З гэтай мэтай у сетцы інтэрнэт створаны асобны сайт (http://обращения.бел/), на якім жадаючым падаць электронны зварот неабходна зарэгістравацца.
У I квартале ў Камітэт дзяржкантролю паступіла 17 электронных зваротаў з выкарыстаннем новай формы іх падачы. Пры гэтым маюць месца скаргі грамадзян адносна асобных суб'ектаў гаспадарання ў сувязі з немагчымасцю падачы электронных зваротаў на адрас гэтых прадпрыемстваў.
Варта звярнуць увагу, што ў новай сістэме магчыма пада ​​ча зваротаў толькі ў дзяржаўны орган і дзяржаўную арганізацыю. Прадпрыемствы недзяржаўнай формы ўласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі не абавязаны быць карыстальнікамі гэтай сістэмы і разглядаць электронныя звароты.
З мэтай рэалізацыі права на зварот да названых суб'ектаў грамадзяне маюць права накіраваць пісьмовы зварот, у тым ліку ў кнігу заўваг і прапаноў, альбо вусны падчас асабістага прыёму.
http://www.d-p.by

Праца з электроннымі зваротамі знаходзіцца ў зоне асаблівай увагі КДК Віцебскай вобласці