Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна віншуе жыхароў рэгіёна з Першамаем!
Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас са Святам працы! Для жыхароў нашай краіны Першамай сімвалізуе імкненне да сацыяльнай справядлівасці і павагу да працоўнага чалавека.
Творчая праца на роднай зямлі пад мірным небам была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю.
Ад паўсядзённай працы людзей самых розных прафесій, іх майстэрства, ініцыятывы, творчага падыходу да справы залежыць агульны дабрабыт. Беларусы заўсёды адрозніваліся і адрозніваюцца працавітасцю і ўменнем разлічваць на ўласныя сілы – гэта дазваляе выстаяць у часы любых выпрабаванняў.
Свята працы – выдатная традыцыя, якая дазваляе аддаць даніну падзякі ўсім, хто ўмее працаваць на сумленне і дабівацца высокіх вынікаў. У гэтыя дні мы ўшаноўваем лаўрэатаў раённай Дошкі гонару, лепшых прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія дасягнулі вяршынь прафесійнага майстэрства. Выказваем асаблівую падзяку ветэранам працы, чыімі рукамі стваралася багацце роднай зямлі, і ўдзячнасць цяперашнім працаўнікам, якія прымнажаюць дасягненні папярэдніх пакаленняў.
Жадаем натхнення і энергіі на гэтым творчым шляху. Няхай не пакідаюць вас творчы запал, аптымізм, споўна раскрываецца прафесійнае майстэрства, хапае сіл і здароўя для рэалізацыі ўсяго задуманага. Дабрабыту вам і вашым блізкім! Новых дасягненняў у працы на карысць нашай роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.