Выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Сёння Міністр адукацыі Андрэй Іванец у рамках рабочай паездкі наведвае Верхнядзвінскі раён.
У праграме – прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, наведванне ўстаноў адукацыі раёна – азнакамленне з матэрыяльна-тэхнічнай базай, умовамі арганізацыі адукацыйнага працэсу і прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М.В.Траян», азнакамленне з умовамі для навучання і выхавання ў ДУА «Сар’янская базавая школа Верхнядзвінскага раёна», сустрэча з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі і педагогамі.