ДЗЯРЖАЎНАЯ АЎТАІНСПЕКЦЫЯ 28 КРАСАВІКА 2023 ГОДА ПРАВЯДЗЕ АДЗІННЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ ДАРОЖНАГА РУХУ
Дзяржаўтаінспекцыя 28 красавіка 2023 года правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «На вела, мота і мапедзе заедзем у лета без трагедый!» накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавага транспарту.
Пачатак цёплага сезона традыцыйна знамянуецца тым, што на дарогі выязджае велізарная колькасць матацыклістаў, кіроўцаў мапедаў і скутэраў. Разам з тым няўмелае кіраванне двухколавым транспартам і неўважлівасць аўтамабілістаў прыводзяць да ДТЗ з удзелам двухколавай тэхнікі.
У сувязі з гэтым супрацоўнікі ДАІ арганізуюць прафілактычныя адпрацоўкі населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, накіраваныя на папярэджанне і спыненне парушэнняў правілаў дарожнага руху кіроўцамі мотатранспарту. Будзе прымяняцца гласны, негласны і змешаны кантроль за дарожным рухам.
Асаблівая ўвага будзе нададзена прафілактычнай і растлумачальнай працы па павышэнні дысцыплінаванасці і культуры кіравання з удзельнікамі мотаклубаў і рухаў, так і з індывідуальнымі ўладальнікамі двухколавай тэхнікі, а таксама наяўнасці ў кіроўцаў адпаведнай катэгорыі для кіравання мотатэхнікай.