22 красавіка – рэспубліканскі суботнік
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка.
Даўно папоўніўшы скарбніцу традыцый сучаснай Беларусі, ён працягне сабой слаўны гістарычны летапіс стварэння, які сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае і прадвызначыў шмат у чым сённяшняе мірнае і камфортнае наша жыццё.
Але сёлета асноўны сэнс суботніка асаблівы: ён закліканы ўмацаваць здароўе духу нацыі. Пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, прадугледжана, што палову грашовых сродкаў, заробленых у дзень правядзення суботніка-2023, у тым ліку на працоўных месцах, плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці, размешчанага ў Калінкавіцкім раёне. Яшчэ 50 працэнтаў пералічаць Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.