Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне са святам Уваскрасення Хрыстова
Паважаныя жыхары Верхнядзвінскага раёна!
Шчыра віншуем вас са светлым святам Уваскрасення Хрыстова!
Вялікае свята Пасхі мае асаблівы сакральны сэнс, нясе ў сабе негасімае святло веры, напаўняе сэрцы людзей радасцю і любоўю. Урачыстасць Уваскрасення з'яўляецца крыніцай нашага абнаўлення, дазваляе глыбей зразумець, што няма нічога важнейшага, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем'ях.
Напярэдадні Вялікага Дня, жадаем вам міру, моцнага здароўя, душэўных сіл, шчасця і дабра! Няхай Уваскрасенне Хрыстова напоўніць сэрцы верай і надзеяй!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў