Абрад засевак у Верхнядзвінскім раёне даў старт масавым вясновым палявым работам.
Абрад засевак у Верхнядзвінскім раёне даў старт масавым веснавым палявым работам.
На гэты раз пачыналі адказную кампанію ў ААТ "Нурава". З напутлівым словам на плённую працу да ўдзельнікаў пасяўной звярнуўся старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Васіль Шылаў.
Удзел у "Засеўках" прынялі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус, генеральны дырэктар Віцебскаблаграсэрвісу Аляксандр Селяніёнаў, кіраўнікі і спецыялісты раённага аграпрама.