Партию импортных удобрений на сумму более 750 тыс. рублей «забыли» указать в документах Нарушение установлено в пункте пропуска «Григоровщина» витебскими таможенниками

Партыю імпартных угнаенняў на суму больш за 750 тыс. рублёў «забыліся» ўказаць у дакументах. Парушэнне выяўлена ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» віцебскімі мытнікамі.

У дакументах «забылі» ўказаць частку тавару – партыю угнаенняў на суму больш за 750 тыс. рублёў, якія мелі намер незаконна ўвезці на тэрыторыю ЕАЭС. Парушэнне заканадаўства выявілі віцебскія мытнікі ў пункце пропуску «Грыгораўшчына».

У транспартным сродку VOLVO, які рухаўся з Германіі, перамяшчалі стымулятар для росту раслін. Пры правядзенні мытнага кантролю ўстаноўлена, што ў грузавым адсеку аўтамабіля знаходзіцца на 10 тыс. літраў названага тавару больш, чым значылася ў таварасуправаджальных дакументах.
Памер мытных плацяжоў пры дэклараванні «недастатковай» у дакументах часткі угнаенняў склаў бы больш за 44 тыс. рублёў.
Па дадзеным факце Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 15.5 КоАП Рэспублікі Беларусь (недэклараванне тавараў). Санкцыяй артыкула прадугледжана накладанне штрафу ў памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Па матэрыялах Віцебскай мытні

Партыю імпартных угнаенняў на суму больш за 750 тыс. рублёў «забыліся» ўказаць у дакументах. Парушэнне выяўлена ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» віцебскімі мытнікамі.