Моладзь Верхнядзвіншчыны – пра вынікі працы і перспектывы
На IX Пленуме Верхнядзвінскага РА ГА «БРСМ» падведзены вынікі працы маладзёжнай арганізацыі за 2022 год.
У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Т.В. Севалкіна, начальнік аддзела па адукацыі С.В. Якаўлева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н.Ф.
Андрэева, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ю.В. Парфёнава, старшыня раённага савета ветэранаў З.І. Хадарёнак, старшыня раённага савета ГА «БРПА» В.Н. Корнякава, прадстаўнікі пярвічных маладзёжных арганізацый раёна.
Сустрэча пачалася з урачыстай цырымоніі развітання з піянерскім гальштукам і ўступлення ў шэрагі ГА «БРСМ» – новай традыцыі маладзёжных арганізацый Беларусі, якая зарадзілася ў пачатку гэтага навучальнага года.
Маладзёжныя білеты хлопцам урачыста ўручылі першы сакратар РА ГА «БРСМ» А.А. Конах і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама С.В. Якаўлева. Святлана Уладзіміраўна ў сваю чаргу атрымала Падзяку
раённага камітэта БРСМ – за дапамогу і падтрымку, якую аддзел па адукацыі аказвае маладзёжнай арганізацыі.
З дакладам аб рабоце Верхнядзвінскай РА ГА «БРСМ» за 2022 год выступіла першы сакратар раённай арганізацыі А.А. Конах.
У 2022 годзе праведзена больш за 20 ададкрытых дыялогаў на розныя тэмы: моладзь ахвотна ўключылася ў абмеркаванне праектаў дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Закон аб Усебеларускім народным сходзе, гаварыла аб напрамках дзейнасці БРСМ, прафілактыцы здаровага ладу жыцця.
Не сядзелі без справы актывісты арганізацыі і на летніх канікулах: 23 чалавекі плённа працавалі ў складзе студатрадаў у ААТ «Прудзінкі, «Шайцерава» і «Белькаўшчына».
Наш раён прымаў у сябе абласны тур сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла – 2022». Новым напрамкам дзейнасці БРСМ стала прававое выхаванне моладзі.
Алена Конах падзялілася таксама планамі работы. 2023 год – Год міру і стварэння, а значыць, патрыятычнага выхавання, прасоўвання ініцыятыў, стваральнай працы дзеля міру і згоды на роднай зямлі. Шэраг праектаў ужо ўдалося рэалізаваць: напрыклад, «Сямейны заплыў 2.0» і першую раённую спартакіяду сярод пярвічных арганізацый БРСМ, раённы медыяпраект «Я супраць», у якім школьнікі выказваюць пратэст наркотыкам.
Падзякамі РА ГА «БРСМ» за значны асабісты ўклад у ажыццяўленне праектаў і праграм Саюза моладзі ўзнагароджаны педагог-арганізатар Валынецкай СШ І.В.Фіялка і педагог-арганізатар, настаўнік гісторыі Асвейскайй СШ А.Н. Пахомава. Граматамі РГА АА «БРСМ» адзначаны пярвічныя арганізацыі Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Шайцераўскай, Асвейскай і Валынецкай школ.
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды" http://www.d-p.by