В Верхнедвинске чествовали лучших работников коммунальной сферы

У Верхнядзвінску ўшанавалі найлепшых работнікаў камунальнай сферы

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі - у раённым Цэнтры культуры ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі лепшых работнікаў камунальнай сферы.

Менавіта яны ствараюць утульнасць і камфорт у нашых дамах, добраўпарадкаваюць гарады, сочаць за парадкам у святы і будні, нягледзячы на капрызы надвор'я.
Плады іх працы – галоўны складнік парадку на зямлі, да якога мы прывыклі.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Рэут, кіраўнік ГРУПЖКГ Наталля Халанская павіншавалі калектыў і ветэранаў ЖКГ, падзякавалі за тое, што яны ў кругласутачным рэжыме нясуць вахту, забяспечваючы захаванасць і эксплуатацыйную надзейнасць жылфонду, бесперабойнае функцыянаванне камунальнай гаспадаркі, займаюцца добраўпарадкаваннем горада і сельскіх тэрыторый.
У рамках свята былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі прадпрыемства.
Святочны настрой супрацоўнікам, ветэранам галіны і гасцям мерапрыемства падарылі ўдзельнікі творчых калектываў раёна.

У Верхнядзвінску ўшанавалі найлепшых работнікаў камунальнай сферы