Добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу-2023", прысвечаная Году міру і стварэння, пройдзе на Верхнядзвіншчыне з 15 па 22 красавіка
Штогод рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі.
У 2023 годзе яна пройдзе ўжо 16-ы раз!
Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў усім неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, абазначаць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.
Для ўдзелу ў акцыі можна звяртацца па тэлефонах:
Верхнядзвінскі лясгас — 6-11-14; 6-21-88; 6-33-64
Боркавіцкае лясніцтва — 6-51-24
Бігосаўскае лясніцтва — 6-12-83; 6-12-82
Верхнядзвінскае лясніцтва — 6-24-56
Дзярноўскае лясніцтва — 6-42-08
Ігнялінскае лясніцтва — 5-84-64
Леанішэнскае лясніцтва — 6-40-60
Асвейскае лясніцтва — 5-84-86
Сар'янскае лясніцтва — 5-87-06
Стралкоўскае лясніцтва — 6-20-23.