11 апреля - Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.

За час гітлераўскай акупацыі на прымусовыя працы ў Германію было вывезена амаль 400 000 жыхароў Беларусі.
На тэрыторыі Беларусі нацысты стварылі каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 лагераў, турмаў, іншых месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва.
У сакавіку 1944 года ў лагеры смерці, арганізаваныя нацыстамі каля населеных пунктаў Азарычы, Падасіннік і Дзерць, было сагнана каля 50000 старых, дзяцей, жанчын, інвалідаў, людзей, хворых на тыф.
У гады 2-й сусветнай вайны ў канцлагер Бухенвальд нацыстамі было кінута каля 18 млн. чалавек з усіх краін Еўропы, 11 млн. з іх загінула.

11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў