Святочныя красавіцкія дні павінны быць бяспечнымі
Вялікдзень – найстаражытнейшае і найважнейшае хрысціянскае свята. 9 красавіка адзначалі Вялікдзень каталікі, а праваслаўныя праз тыдзень – 16 красавіка. І каб надыходзячыя святы не былі азмрочаны непрыемнасцямі, неабходна памятаць і галоўнае – выконваць найпрасцейшыя правілы бяспекі.
Пры наведванні цэркваў і храмаў:
– будзьце асцярожныя пры запальванні свечак з падсвечнікаў, закочвайце рукавы адзення;
– падвязвайце трывала хусткі і прыбірайце валасы, памяншаючы рызыку траплення на іх агню свечкі;
– сачыце за дзецьмі, каб яны не размясцілі запаленую свечку побач з вашым адзеннем;
– у выпадку ўзгарання адзення хутка скіньце яго, паспрабуйце патушыць яго падручнымі сродкамі тушэння – вадой або скарыстайцеся вогнетушыцелем;
– візуальна азнаёмцеся з планіроўкай царквы (храма), каб ведаць шляхі эвакуацыі;
– у выпадку спрацоўвання пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння аб пажары не палохайцеся, пакідайце памяшканне, не ствараючы панікі і цісканіны, паведаміце аб здарэнні ў МНС па тэлефоне 101 або 112.
Калі Вы вырашылі ўсталяваць запаленую свечку дома, то зрабіць гэта трэба ў незгаральнай падстаўцы далей ад лёгкаўзгаральных прадметаў і не забываць пастаянна кантраляваць працэс яе гарэння.
Пры наведванні месцаў пахавання (могілак):
– не кідайце запаленыя запалкі і недакуркі;
– не падпальвайце сухую траву, не разводзьце вогнішча паблізу кустоў, дрэў, збудаванняў;
– спальванне смецця павінна быць пад кантролем і рабіць гэта трэба толькі ў бязветранае надвор'е.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!