Старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел – пра Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту
Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту – па сутнасці, план дзеянняў на бліжэйшы год і перспектыву. Рэалізацыя яго залежыць ад галоўнай умовы: адзінства народа.
Аб’ядноўваць людзей на выкананне пастаўленых задач, працу на агульнае дабро, разам клапаціцца пра тое, каб жыццё на роднай зямлі было мірным і дабрабытным – галоўная задача дэпутатаў.
Мы пастаянна сустракаемся з выбаршчыкамі ў працоўных калектывах, на дыялогавых пляцоўках, па месцы жыхарства, абмяркоўваем надзённыя пытанні, прымаем да выканання наказы і пажаданні. Напярэдадні маючай у 2024 годзе выбарчай кампаніі кіраўнік дзяржавы правамерна задаў пытанне пра тое, ці ўсе выканалі, што абяцалі людзям. І калі не, то ёсць яшчэ час завяршыць справы.
Мы бачым, што за мінулыя пяць электаральных гадоў раён зрабіў крок наперад, шмат зроблена для паляпшэння якасці жыцця людзей. Адкрыты новыя вытворчасці, створаны працоўныя месцы, пабудавана арэнднае жыллё, уведзены сацыяльныя аб’екты, зарадзіліся цікавыя культурныя традыцыі. І ў гэтым ёсць доля працы народных абраннікаў. Дэпутаты бяруць на сябе вырашэнне ўсіх задач, якія дыктуе жыццё: супрацоўнічаюць з выканаўчай уладай у ажыццяўленні планаў развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, укараненні здаровага ладу жыцця, захаванні гістарычнай памяці і культурнай спадчыны, папулярызацыі новых брэндаў роднага краю і турызму. Пры раённым Савеце створана
Маладзёжная палата, якая пераймае вопыт працы старэйшага пакалення і прыўносіць у развіццё раёна свае ідэі.
У ліку апошніх задач, пастаўленых перад мясцовымі самакіраваннямі, – дапамога ў правядзенні комплексу мерапрыемстваў па ўмацаванні межаў, развіцці тэрытарыяльнай абароны і стварэнні механізму народнага апалчэння. З насельніцтвам праведзена тлумачальная праца, нашы жыхары з разуменнем аднесліся да сітуацыі і гатовыя абараняць свае дамы і сем’і ад любой агрэсіі.
І ў цэлым, усе выклікі часу мы пераадольваем з людзьмі. Стала добрай практыкай сумесна абмяркоўваць нашы дасягненні і праблемы, раіцца пра тое, як будзем жыць на сваёй тэрыторыі, што трэба зрабіць для выпраўлення недахопаў. Перад выбарамі правядзём сустрэчы з выбаршчыкамі, дзе падвядзём вынікі зробленага і выслухаем прапановы, на што варта звярнуць больш увагі.
Як дакладна сказана ў Пасланні, якое ад першага да апошняга радка прасякнута клопатам пра людзей, яны не стануць з’язджаць з глыбінкі, калі будуць створаны годныя ўмовы для жыцця і працы. Над вырашэннем гэтай зад
ачы і трэба будзе працаваць.