Юбилейную дату отмечают военные комиссариаты

Юбілейную дату адзначаюць ваенныя камісарыяты

8 красавіка спаўняецца 105 гадоў з дня ўтварэння ваенных камісарыятаў. Напярэдадні прафесійнай даты аб рабоце структуры, якая стаіць на варце бяспекі Айчыны, расказаў ваенны камісар Верхнядзвінскага раёна падпалкоўнік Дзяніс МІЛІНЧУК.

За час існавання органы мясцовага ваеннага кіравання вырашалі адказныя задачы, звязаныя з гераічнай гісторыяй Узброеных Сіл нашай краіны. Пачынаючы ад мабілізацыі, камплектавання частак і злучэнняў Чырвонай Арміі, матэрыяльнага забеспячэння войскаў, арганізацыі ўсеагульнага ваеннага навучання насельніцтва да папаўнення ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзеючай арміі, стварэння рэзервовых воінскіх фарміраванняў, камплектавання ваенных вучэльняў і навучальных цэнтраў камісарыяты заўсёды спраўляліся з вялікім аб'ёмам работы.
І сёння яны паспяхова выконваюць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі суверэннай Беларусі, падтрыманні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл, іншых воінскіх фарміраванняў, патрыятычным выхаванні, арганізацыі тэрытарыяльнай абароны.
                                                               
Камісарыятам праводзяцца ваенныя зборы, падрыхтоўка прызыўнікоў да медыцынскага, прафесійнага, псіхалагічнага адбору, прыём і размеркаванне грамадзян на ваенную службу. Забяспечваецца сацыяльная абарона ветэранаў, у тым ліку Вялікай Айчыннай вайны,
ваеннаслужачых, ваенных пенсіянераў і членаў іх сем'яў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Нашы землякі, а гэта штогод больш за 50 чалавек, праходзяць службу ў розных частках і падраздзяленнях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, органах пагранічнай службы, унутраных войсках і іншых воінскіх фарміраваннях. Ганарымся, што яны з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак.
Вялікую ўвагу надаём ваенна-прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, якая праводзіцца ва ўзаемадзеянні з навучальнымі ўстановамі, воінскімі часткамі і злучэннямі.
Напярэдадні свята выказваю словы падзякі паважаным ветэранам, усім, хто ўзначальваў ваенны камісарыят у розны час, хто доўгія гады прысвяціў службе ў ваенкамаце і працуе тут сёння. Жадаю далейшай плённай дзейнасці на карысць Айчыны, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту як на працы, так і ў сем'ях і, вядома, мірнага неба над нашай Радзімай.


Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"

Юбілейную дату адзначаюць ваенныя камісарыяты