Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з Днём Канстытуцыі
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон нашай краіны адкрывае новую главу яе сучаснай гісторыі. Канстытуцыя ўмацоўвае прававы фундамент грамадства, стварае для наступных пакаленняў надзейны механізм абароны сапраўдных каштоўнасцей, нацыянальнай памяці і традыцыйнага ладу жыцця.
Роўна год таму прынятыя змены надалі дадатковы імпульс развіццю нашай дзяржавы, мы ўдасканалілі інстытут народаўладдзя і стварылі сістэму кіравання, якая адпавядае выклікам часу.
Без міру і згоды ў грамадстве, патрыятызму мы не зможам дасягнуць пэўных вышынь, зрабіць наш рэгіён багацейшым і мацнейшым. Няхай мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Асноўнага закона, стануць нашай апорай у справах і пачынаннях!
Жадаем вам, дарагія сябры, поспехаў, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
З павагай,
А.М.Субоцін,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта
У.У.Тэрэнцьеў,
старшыня
Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў
Крыніца: vitebsk-region.gov.by