Игорь Сергеенко с рабочим визитом посещает Браславский район

Ігар Сяргеенка з рабочым візітам наведвае Браслаўскі раён

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргейка пачаў рабочую паездку на Браслаўшчыну з наведвання цэнтральнай раённай бальніцы, дзе прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці цэнтральнага стэрылізацыйнага аддзялення.

Парламентарый таксама азнаёміўся з працай ПЦР-аддзела клініка-дыягнастычнай лабараторыі і нядаўна адкрытага мамaграфічнага кабінета.

Ігар Сяргейка наведаў СВК "Маяк Браслаўскі" і азнаёміўся з працай новага малочна-таварнага комплексу.

- СВК "Маяк Браслаўскі" – самае буйное гаспадарка ў Браслаўскім раёне. Тут налічваецца 10.200 км сельгасугоддзяў, працуе 400 чалавек. Мы маем свінаводчы комплекс на 22 тысячы галоў, 3 тысячы буйной рагатай жывёлы, 900 кароў. Новы малочна-таварны комплекс пабудаваны ў снежні 2024 года. На дадзены момант тут утрымліваецца 770 кароў, 340 галоў нецеляў, 180 цялят, - распавёў старшыня СВК "Маяк Браслаўскі" Рамуальд Шукель.

Сёння спікер парламента прыме ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі «Маладыя спецыялісты Браслаўшчыны: стань часткай нашай каманды».

Крыніца

Ігар Сяргеенка з рабочым візітам наведвае Браслаўскі раён