Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці.
– На парадку дня сёння два найважнейшыя пытанні. Галоўнае – развіццё Віцебскай вобласці. Мы не можам дапусціць стагнацыі рэгіёна і спакойна глядзець на рост негатыўных тэндэнцый, – сказаў Кіраўнік дзяржавы. – Прыйшоў час падвесці вынікі развіцця Віцебшчыны, выявіць недахопы і выпрацаваць рашэнні, якія дапамогуць вобласці кардынальна палепшыць сітуацыю ў праблемных галінах.
Абмяркоўваецца работа інтэграцыйных структур і аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, работа прамысловага сектара.
У ліку абмяркоўваемых тэм нарады – па morць жывёлы і меры, неабходныя для паляпшэння сітуацыі ў гэтай сферы не толькі ў маштабах Віцебскай вобласці, але і краіны ў цэлым.
На мерапрыемства запрошаны актыў Віцебскай вобласці: кіраўнікі райвыканкамаў, буйных прадпрыемстваў, а таксама дэлегацыі з іншых абласцей Беларусі.
«Захаваць вёску – вось галоўная мэта. Не будзе вёскі – не будзе дзяржавы», – на гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці.
— Важна, каб кожны з прысутных пачуў і зразумеў, што мы будзем рабіць далей. Мы вырабляем удвая больш сельскагаспадарчай прадукцыі, чым нам трэба для краіны. Але самая галоўная, як і раней, мая мэта, вельмі хацеў бы спадзявацца, што і ваша – выратаваць вёску, захаваць вёску. Не будзе вёскі, не будзе дзяржавы, мы будзем асуджаны. Сёння не хапае людзей, і перш за ўсё ў сельскай мясцовасці, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
– Віцебская вобласць – няпростая, гэта не Брэсцкая паўднёвая вобласць і не Гродзенская, але гэта наша зямля. Людзі мяне выбралі, разумеючы, што я абавязаны як Прэзідэнт арганізаваць вас, каб абараніць сваю краіну. Каб, не дай Бог, не адбылося тое, што адбываецца ў суседняй Украіне. У сувязі з гэтым я вельмі часта кажу пра тое, што лепш працаваць на трактары, паверце, чым ваяваць, чым раскатвацца па лініі фронту на танку. Лепш працаваць! – працягнуў Прэзідэнт.