Дэлегацыя Віцебскай вобласці азнаёмілася з вытворчымі працэсамі на прамысловых прадпрыемствах Валгаграда
Дэлегацыя Віцебскай вобласці наведала шэраг прамысловых прадпрыемстваў Валгаграда, дзе азнаёмілася з сучаснымі тэхналогіямі і вытворчымі працэсамі.
У рамках дзелавой праграмы праведзены B2B перамовы, падчас якіх прадстаўнікі беларускіх і расійскіх кампаній абмеркавалі перспектывы далейшага кааперацыйнага ўзаемадзеяння.