Беларусь мае намер дыверсіфікаваць пастаўкі ў Расію за кошт новай прадукцыі прамысловасці
Беларусь мае намер дыверсіфікаваць пастаўкі на расійскі рынак за кошт новай прадукцыі айчыннай прамысловасці. Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адной з тэм даклада стала супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прамысловасці - бягучы стан і перспектывы яго далейшага развіцця. Увесь комплекс гэтых пытанняў абмяркоўваўся на сустрэчы Аляксандра Турчына з міністрам прамысловасці Расіі Антонам Аліханавым, якая адбылася 15 кастрычніка. Па яе выніках прынята рашэнне дыверсіфікаваць пастаўкі на расійскі рынак за кошт новай прадукцыі. "Нам трэба не толькі глядзець на традыцыйныя прадукты, якія мы пастаўляем на рынак Расійскай Федэрацыі, але гаварыць аб новых таварах, прадуктах, у якіх мае патрэбу рынак Расіі і якія мы можам вырабляць", - растлумачыў прэм'ер-міністр.
У якасці прыкладу ён прывёў лесанарыхтоўчыя машыны "АМКАДАР". Расія надзвычай зацікаўлена ў іх пастаўках. І на сустрэчы з міністрам прамысловасці было вырашана ў сціслыя тэрміны ажыццяўляць пастаўкі на расійскі рынак. "Працэс гэты ідзе, вядома, але нам яго вельмі хутка трэба фіналізаваць. Ужо літаральна з наступнага года пачынаць інтэнсіўныя пастаўкі гэтых машын на рынак Расійскай Федэрацыі", - удакладніў Аляксандр Турчын.