Традыцыйныя матывы, прэміяльны тавар: «Віцебскія дываны» прадставілі найлепшыя калекцыі на ВТІ-2025 у Мінску
На міжнароднай выставе-кірмашы па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці ВТI-2025 паўночны рэгіён прадставілі некалькі прадпрыемстваў, уключаючы аднаго з вядучых вытворцаў тэкстылю ў краіне – ААТ «Віцебскія дываны».
Аснову стэнда кампаніі склалі ўзоры з класічнымі матывамі, калекцыі з поліпрапіленавых нітак і прэміяльная – з 80% воўны ў складзе.
Віцебскае прадпрыемства зрабіла адразу некалькі акцэнтаў: класіка, унікальнасць тавару і тыя, хто ствараў высакаякасны прадукт. Стэн стаў сапраўднай галерэяй майстэрства з лепшымі ўзорамі дывановых вырабаў і інфармацыяй аб перадавіках вытворчасці з залатымі рукамі.
– За кожным дываном стаіць праца, талент і шматгадовы вопыт нашых майстроў, што важна было паказаць, – удакладніла намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Ганна Чадаева. – Стэн «Віцебскіх дываноў» уключыў і прадукцыю нашай фабрыкі ў Брэсце. Працу стэнда высока ацанілі наведвальнікі выставы, эксперты галіны. Зацікаўленасць у прадукцыі праявілі патэнцыйныя замежныя партнёры. Паспяховае завяршэнне ўдзелу адзначана дыпломам – гэта годны вынік і прызнанне якасці нашай прадукцыі.
Устаноўленыя дзелавыя сувязі падчас ВТI-2025 дазволяць «Віцебскім дыванам» у перспектыве нарошчваць аб'ёмы аптовых продажаў і пашыраць геаграфію паставак, уключаючы рынкі краін Блізкага Усходу.
– Мы разглядаем удзел у падобных праектах як магчымасць прадставіць брэнд на міжнародным узроўні, прадэманстраваць пераемнасць пакаленняў і высокія стандарты якасці, умацаваць свае пазіцыі і дзелавыя сувязі. Гэта эфектыўны інструмент для прамога прасоўвання тавараў на ўнутраным і знешнім рынках, – падкрэсліла Ганна Чадаева.
Вытворца ўжо намячае план міжнародных выстаў на 2026 год, дзе мае намер гучна заявіць аб сабе.