Как пройдет единый день озеленения и акция «Дай лесу новае жыццё» в Витебской области?

Як пройдзе адзіны дзень добраўпарадкавання і акцыя «Дай лесу новае жыццё» у Віцебскай вобласці?

Напярэдадні адзінага дня азелянення і старту акцыі «Дай лесу новае жыццё» адбылася прэс-канферэнцыя, на якой эксперты распавялі аб маючых адбыцца мерапрыемствах.

Як распавяла начальнік аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем земляў, нетраў, біяразнастайнасці асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марына Галіч, у вобласці актыўна вядуцца работы па азеляненні населеных пунктаў. У гэтым годзе план па пасадцы хмызнякоў, дрэў і кветак павялічаны прыкладна на 10% у параўнанні з 2024 годам.

– Усяго ў 2025 годзе запланавана пасадка 38 тыс. дрэў, 28 тыс. хмызнякоў. Ужо шмат зроблена: высаджана 28 тыс. дрэў і больш за 21 тыс. хмызнякоў, – падкрэсліла Марына Галіч. – Так, у Чашніках добраўпарадкавалі сквер, а ў Глыбокім заклалі парк са стварэннем алеі памяці, дзе было высаджана больш за 300 шт. саджанцаў елкі.

Заўтра ў Віцебску пасадкі пройдуць у парку 1000-годдзя, побач з плошчай Флага і Герба. Будзе высаджана 100 ліп. У Полацку працягнецца стварэнне паркавай зоны на Кургане Няскораных, а ў Докшыцах з'явяцца вішнёвая і сасновая алеі.

Начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Віцебскага ДВА "Лясгас" Юрый Апалька распавёў аб акцыі «Дай лесу новае жыццё», якая праводзіцца ў Беларусі з 11 па 31 кастрычніка.

Крыніца

Як пройдзе адзіны дзень добраўпарадкавання і акцыя «Дай лесу новае жыццё» у Віцебскай вобласці?