Дэпутаты Віцебшчыны сабраліся ў Гарадку: фокус на спорт, турызм і якасць жыцця
Сацыяльная дзяржава — беларуская мадэль дабрабыту. Такі лейтматыў семінара для дэпутацкага корпуса Віцебскай вобласці.
Маштабнае мерапрыемства правялі ў Гарадоцкім раёне. У ім удзельнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дземідаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Глеб Лапіцкі, старшыня райвыканкама Ірына Палякова, дэпутаты і кіраўнікі зацікаўленых службаў і ведамстваў з розных куткоў Віцебшчыны.
— Адна з задач улады на любым узроўні — стварэнне камфортных умоў для людзей незалежна ад таго, дзе яны пражываюць. Семинары для дэпутацкага корпуса — важнае і патрэбнае пачынанне, якое дазволіць нам больш дэталёва прааналізаваць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах, абмеркаваць актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, — падкрэсліў Дзмітрый Дземідаў. — Такі фармат працы дае магчымасць абмяняцца вопытам і выпрацаваць рашэнні, накіраваныя на павышэнне якасці жыцця насельніцтва.
У ходзе семінара дэпутаты асноўную ўвагу ўдзелілі перспектывам развіцця спорту і турызму, санаторна-курортнага лячэння і медыцынскага турызму. Таксама прысутныя ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Неўміручасць» у Гарадку, азнаёміліся з інфраструктурай турысцка-аздараўленчага комплексу «Лосьвіда», наведалі філіял «Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору», лыжаролерную трасу ў Вараб'ёвых гарах і фізкультурна-аздараўленчы комплекс абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту.